СААЗ канстатуе запаволенне тэмпаў распаўсюджвання COVID-19 у шэрагу еўрапейскіх дзяржаў

11 апреля 2020
Гэта Італія і Іспанія, а таксама Францыя і Германія. Італія плануе пасля 3 мая крок за крокам аднаўляць як вытворчую, так і камерцыйную дзейнасць. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны  Джузепэ Контэ. Ён не выключае, што магазіны канцылярскіх тавараў, адзенне для дзяцей, а таксама пральні і шэраг іншых арганізацый адновяць працу ўжо з 14 красавіка, а пасля Вялікадня  і шэраг прадпрыемстваў малога бізнесу ў Літве. У пачатку мая пачне выходзіць з каранціну Украіна.

На фоне пандэміі расце злачыннасць у шматлікіх краінах. У ПАР аферысты прапануюць жыхарам пазбавіцца ад заражаных вірусам грошай. А людзі, якія страцілі працу, рабуюць магазіны. Паліцэйскія пакуль не могуць справіцца з сітуацыяй.