СААЗ: калі не кансалідаваць намаганні, свет сутыкнецца з новым вірусам

30 октября 2021
СААЗ заклікае сусветную супольнасць атрымліваць урокі з цяперашняй пандэміі. Калі краіны не змогуць кансалідаваць намаганні, то планета непазбежна сустрэнецца з новым вірусам, націск якога  ўжо не зможа стрымаць. 

Заявы небеспадстаўныя. З пачатку пандэміі каранавірусам заразіліся больш за 245 мільёнаў чалавек. Лідарамі па захворванні застаюцца Індыя, Бразілія і ЗША. У Еўропе апублікавалі спіс краін, небяспечных для падарожжаў з-за эпідсітуацыі. Турыстам рэкамендуюць пазбягаць паездак у Харватыю, Бельгію і Ірландыю. Апроч гэтага, у чырвонай зоне падарожнікаў знаходзяцца ўсе краіны Прыбалтыкі, Румынія, Нідэрланды, частка Нарвегіі і Чэхіі.