Чалавецтва пераадолела 60 % шляху ў барацьбе з COVID-19. Пра гэта паведамілі ў СААЗ. Спецыялісты таксама адзначылі, што наперадзе могуць сустрэцца нечаканыя перашкоды. Вялізны разрыў у ахопе насельніцтва вакцынацыяй у розных краінах і розныя мутацыі віруса пагаршаюць сітуацыю. Таму прагназаваць тэрміны завяршэння пакуль немагчыма. На дадзены момант колькасць хворых на каранавірус у свеце перавысіла 238 мільёнаў чалавек.
СААЗ: Чалавецтва пераадолела 60 % шляху ў барацьбе з COVID-19
10 октября 2021













