Усходні свет сустрэў Новы Год па кітайскім календары

28 января 2017

2017 уступіў у свае правы ў тры гадзіны ночы. Гэтая ж падзея адзначыла і прыход вясны. Сімвал новага года, Агністы певень, згодна са словамі астролагаў, спрыяе людзем дзейным, моцным, рашучым. Ну а сам 2017 год, у тым ліку і для нашай краіны, будзе яркім, насычаным.

Святкаванне кітайскага новага года ў Паднябеснай звычайна доўжыцца два тыдні і суправаджаецца масавымі гуляннямі, запускам феерверкаў і тэатралізаванымі паказамі.