Усходнія рэгіёны Украіны патрабуюць правядзення рэферэндумаў

7 апреля 2014

Усходнія рэгіёны Украіны патрабуюць правядзення рэферэндумаў аб статусе абласцей. Напярэдадні ў шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі. Галоўнае патрабаванне тых, хто выйшаў на вуліцу, - правесці плебісцыт па пытанні ўваходжання Данбаса, Харкава і Луганска ў склад Расіі. Праціўнікі новай украінскай улады вывесілі расійскія флагі над будынкамі абласных адміністрацый Данецка і Харкава. У Луганску пад кантролем удзельнікаў акцыі пратэсту будынак, дзе размяшчаецца абласное ўпраўленне Службы бяспекі Украіны.