Усходняя Еўропа ва ўладзе снегу і марозу

27 января 2014

У Польшчы тэмпература паветра апусцілася да адзнакі мінус 24 градусы. За апошнія суткі ад пераахаладжэння тут загінулі 11 чалавек, у асноўным, гэта бяздомныя. Мясцовыя ўлады спешна арганізуюць прытулкі і бясплатнае гарачае харчаванне.


У Румыніі ўпершыню ў сучаснай гісторыі аб'яўлены чырвоны код небяспекі. З-за магутных снегападаў закрыты шэраг аўтадарог. З перабоямі працуе чыгуначны транспарт.


Такая ж сітуацыя ў суседняй Балгарыі. На дарогах з-за шматлікіх аварый утварыліся шматкіламетровыя заторы.