Усходняя Еўропа пакутуе ад паводак

15 мая 2014

З-за праліўных дажджоў з берагоў выйшлі рэкі, узнікла пагроза апоўзняў. Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўжо аб'яўлены ў Сербіі. У Сараеве эвакуіраваныя жыхары некалькіх дамоў. Некаторыя гарады засталіся без электрычнасці з-за падтаплення падстанцыі.


Складанае становішча ў Босніі і Герцагавіне, а таксама ў Румыніі. У Харватыі ліўні суправаджаліся градам, а ў гарах выпаў снег. Сіноптыкі папярэджваюць: за найбліжэйшыя два дні ў рэгіёне выпадзе месячная норма ападкаў.