Аднаўленне Сірыі і вяртанне бежанцаў на парадку дня членаў Савета Бяспекі ААН

5 декабря 2018

Палітычнае ўрэгуляванне, аднаўленне Сірыі і вяртанне бежанцаў. Гэтыя пытанні сёння будуць абмяркоўваць члены Савета Бяспекі ААН.

Больш як 4 мільёны сірыйцаў у раёнах, якія не кантралюе ўрадавая армія, маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, заяўляюць у арганізацыі. Удакладняючы, што гэта прыкладна траціна ўсіх жыхароў краіны. Многія сірыйцы па-ранейшаму знаходзяцца ў небяспецы. Адзначым, Расія заклікае Захад актыўна ўдзельнічаць у аднаўленні Сірыі. Але большасць краін і арганізацый падтрымлівае падыход ААН, які ўвязвае рэканструкцыю з палітычным рашэннем у гэтай краіне.