Уваскрэсенне Хрыстовае ў католікаў
Папа Рымскі ўпершыню ў гісторыі выступіў са штогадовай велікоднай прамовай праз інтэрнэт. Ва ўмовах эпідэміі каранавіруса ў светлае свята сабор Святога Пятра ў Ватыкане застаецца пустым. Звычайна Папа з'яўляўся ў лоджыі базілікі, каб перадаць сваё благаславенне "Гораду і міру". На плошчы Святога Пятра яго заўсёды чакалі дзясяткі тысяч вернікаў. Гэтым разам пантыфік выступіў унутры сабора перад папскай кафедрай, падкрэсліваючы адзіноту, з якой сутыкаецца ўсё чалавецтва сярод забарон і карантыну.
Папа Рымскі Францыск: "Я думаю і малюся сёння ў першую чаргу за тых, хто пацярпеў ад каранавіруса, за хворых, памерлых і іх сваякоў, якія аплакваюць сваіх блізкіх, з якімі нават часам не паспелі развітацца. Хрыстос, дай сіл і надзеі дактарам і медперсаналу, усім, хто дэманструе любоў і клопат пра бліжняга".













