Расія - ЗША: Не ствараць адно аднаму пагрозы

10 января 2022

Пытанні бяспекі сталі галоўнай тэмай расійска-амерыканскіх кансультацый, што завяршыліся ў Жэневе. Сустрэча праходзіла ў закрытым фармаце на тэрыторыі пастаяннага прадстаўніцтва ЗША пры аддзяленні ААН. Абмяркоўвалі сітуацыю аб узаемным неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў зоне дасягальнасці, адмове ад далейшага пашырэння НАТА за кошт былых савецкіх рэспублік і скарачэнні ваенных вучэнняў. Як заяўляе расійскі  бок, пытанне аб змяненні колькасці войскаў ЗША ва Усходняй Еўропе амерыканскія партнёры абмяркоўваць не спяшаюцца. Масква заявіла, што наконт далейшых крокаў па бяспецы будзе меркаваць пасля сустрэч савета Расія - НАТА ў Бруселі 12 студзеня і пастаянных прадстаўнікоў АБСЕ ў Вене на наступны дзень.