Пытанне аднаўлення фінансавання ўрада ЗША зноў не ўдалося вырашыць

10 января 2019

Пытанне аднаўлення фінансавання ўрада ЗША зноў не ўдалося вырашыць падчас сустрэчы дэмакратаў з Дональдам Трампам. Рознагалоссі па-ранейшаму датычацца будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Сваю сустрэчу з кіраўніцтвам кангрэса кіраўнік Белага дома назваў пустым марнаваннем часу. Перад прэсай замест амерыканскага лідара выступіў віцэ-прэзідэнт Майк Пенс.

Майк Пенс, віцэ-прэзідэнт ЗША: "Я ведаю, што мільёны амерыканцаў, як і мы, расчараваныя тым, што дэмакраты не жадаюць весці добрасумленныя перамовы. Яны заплюшчваюць вочы на сур'ёзны гуманітарны крызіс, які паўстаў на нашай паўднёвай мяжы. Але прэзідэнт Трамп разам з яго адміністрацыяй і лідарамі рэспубліканцаў будзе рухацца наперад і даб’ецца такіх рэформ, якія захаваюць бяспеку амерыканскага народа".

Пры гэтым законапраект аб частковым аднаўленні фінансавання ўрада ЗША прайшоў Палату прадстаўнікоў. Сродкі атрымаюць мінфін, падатковае ўпраўленне і шэраг іншых устаноў. Зараз дакумент павінен быць адобраны сенатам, дзе большасць складаюць рэспубліканцы.