Пытанне вызвалення ваеннапалонных абмяркуе сёння ў Мінску кантактная група

4 апреля 2018

Пытанне вызвалення ваеннапалонных абмяркуе сёння ў Мінску кантактная група па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе. Напрыканцы мінулага года бакі правялі першы за 15 месяцаў абмен: Кіеву перадалі 73 чалавекі, самаабвешчаным ДНР і ЛНР каля 240. На папярэднім пасяджэнні кантактнай групы было адзначана значнае скарачэнне колькасці парушэнняў рэжыму спынення агню і змяншэнне колькасці ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. Працягваецца таксама абмеркаванне практычных крокаў для аднаўлення і забеспячэння сувязі на тэрыторыі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Закрануць і тэмы мясцовых выбараў, пытанняў водазабеспячэння.