Пытанне нелегалаў зноў не вырашана

15 сентября 2015

Міністры ўнутраных спраў краін ЕС не змаглі прыйсці да адзінага рашэння адносна праблемы мігрантаў. Экстраннае пасяджэнне скончылася без зацвярджэння прапановы аб размеркаванні квот. Наступная спроба - 8 кастрычніка. Тым часам урад Венгрыі можа ўвесці надзвычайнае становішча з-за ўцекачоў. Гэта паведаміў прэм'ер Віктар Орбан. Сёння ў краіне ўступаюць у сілу папраўкі ў заканадаўства. Яны ўзмацняюць жорсткасць памежнага кантролю аж да арышту нелегальных мігрантаў. Напярэдадні днём Венгрыя закрыла частку сваёй мяжы з Сербіяй. У прыватнасці, паліцыя заблакіравала чыгунку з Бялграда. Катастрафічны наплыў уцекачоў паставіў пад пагрозу шэнгенскія дамоўленасці. Некалькі краін ЕС напярэдадні аднавілі кантроль на ўнутраных межах. Першай гэтай зрабіла Германія, затым Аўстрыя і Славакія. Крыху пазней Польшча, Чэхія і Бельгія аб’явілі, што ў выпадку неабходнасці зробяць тое ж самае. Нагадаем, з пачатку года на тэрыторыю ЕС прыбылі каля паўмільёна выхадцаў з Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.