Пытанне бяспекі востра стаіць у Сірыі

21 марта 2018

За мінулыя суткі прыгарад Дамаска чатыры разы быў абстраляны баевікамі. У выніку ракетнага ўдару па рынку ў Джарамане загінулі 37 мірных жыхароў, больш як 40 атрымалі раненні. Яшчэ 5 чалавек сталі ахвярамі мінамётнага абстрэлу ў раёне Мазе.

Нягледзячы на напружанае становішча, ва Усходняй Гуце працягваецца гуманітарная аперацыя. Там пачаў працу трэці гуманітарны калідор. Як паведамілі ў Мінабароны Расіі, ад тэрарыстаў вызвалена больш як 65 працэнтаў тэрыторыі Усходняй Гуты. А небяспечную зону пакінулі ўжо каля 80 тысяч мірных жыхароў.