Узброены мужчына паспрабаваў уварвацца ў Цэнтр для наведвальнікаў Кангрэса ЗША

29 марта 2016

Калі на ўваходзе спрацавала рамка бяспекі - паліцэйскі запрасіў мужчыну да надгляду, але той выхапіў з-пад курткі пісталет і напраіў яго на афіцэра. У адказ быў адкрыты агонь. Небяспечнага наведвальніка хутка нейтралізавалі, але ўвесь комплекс будынкаў заблакіравалі, а людзей эвакуіравалі. Пазней высветлілася, што гэта была не спроба тэракта. А стралка ўжо ведаюць у паліцыі. 66-гадовы Лары Даўсан ужо ўчыняў правакацыі на Капіталійскім узгорку. Мужчына шпіталізаваны з агнястрэльнымі раненнямі. Таксама паведамляецца аб выпадковым раненні аднаго з наведвальнікаў.