Хвалю асуджэння ва ўсёй Еўропе выклікала рэформа адукацыі ва Украіне

26 сентября 2017

Новы закон падпісаў Пётр Парашэнка. Так, згодна з дакументам, школы ў гэтай краіне пяройдуць на дванаццацігодку і навучаць дзяцей у іх будуць толькі на дзяржаўнай мове. Іншыя мовы нацменшасцяў, уключаючы рускую, будуць выкладаць толькі ў пачатковых класах. У Еўропе лічаць, што закон парушыць правы сотняў тысяч румын, венграў, балгараў і іншых народаў. Некаторыя краіны нават звярнуліся са скаргай у ААН.