Хваляванні ў Егіпце дакаціліся да курортнай зоны

8 июля 2013

Хваля супрацьстаяння паміж прыхільнікамі і сапернікамі звергнутага прэзідэнта Егіпта дакацілася да курортнай зоны. Прадстаўнікі абодвух лагераў выйшлі на дэманстрацыі ў Хургадзе. Сапернікі Мурсі заадно неслі і антыамерыканскія лозунгі, абвінаваціўшы прэзідэнта Абаму ў падтрымцы тэрарызму. Але ў цэлым акцыі, паводле слоў турыстаў, прайшлі спакойна. Чаго не скажаш пра сталіцу краіны. У Каіры некалькі сот прыхільнікаў Мурсі заблакіравалі дарогу ў аэрапорт. Не сціхаюць хваляванні і на плошчы Тахрыр. Нагадаем, беларускае МЗС рэкамендавала грамадзянам нашай краіны ўстрымацца ад паездак у Егіпет.