Хваля сэкс-выкрыццяў дакацілася да Шведскай акадэміі

26 ноября 2017

Хваля сэкс-выкрыццяў дакацілася да Шведскай акадэміі, якая прысуджае і ўручае Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Мясцовая газета апублікавала прызнанні 18 жанчын, якія вінавацяць вядомага ў Стакгольме прадстаўніка культуры ў шматгадовых дамаганнях. Шведская акадэмія аб'явіла, што абрывае ўсе кантакты з гэтым чалавекам. Яго імя, паводле законаў Швецыі, не можа быць названае. Вядома, што мужчына не ўваходзіць у лік акадэмікаў, жанаты з пісьменніцай і арганізоўваў выставы, публічныя чытанні.