Тысячы людзей выйшлі на "Марш свабоды". Многія прыехалі з іншых гарадоў краіны. Дэманстранты высоўвалі як палітычныя, так і эканамічныя патрабаванні. У прыватнасці, яны незадаволеныя судовай рэформай, што прайшла нядаўна, стаўленнем улад да апазіцыі, размеркаваннем бюджэтных сродкаў.













