Хваля народнага абурэння сёння накрыла пасольства Францыі ў Балівіі

4 июля 2013
Акцыі пратэсту скончыліся закідваннем камянямі і спальваннем французскага флага. Людзі шакіраваныя інцыдэнтам з самалётам прэзідэнта Эва Маралеса. Калі ён вяртаўся з Расіі, некалькі еўрапейскіх краін закрылі для судна свае паветраныя прасторы, у тым ліку Францыя, Партугалія, Іспанія, Італія. ЗША распаўсюдзілі падазрэнне, што на борце самалёта прэзідэнта Балівіі знаходзіцца экс-супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн. Пасля праверкі ў Вене падазрэнні не пацвердзіліся. Аднак разгарэўся беспрэцэдэнтны дыпламатычны скандал. Балівія і іншыя краіны Лацінскай Амерыкі асудзілі тое, што здарылася, і расцанілі ўсё як спробу замаху на жыццё Эва Маралеса пры грубым парушэнні міжнародных пагадненняў. Сёння кіраўнікі паўднёваамерыканскіх нацый збяруцца з гэтай нагоды на спецыяльную нараду.