Хваля беспарадкаў у Швецыі перакінулася на горад Эрэбру

25 мая 2013

Ён знаходзіцца за 200 кіламетраў на захад ад сталіцы. У ноч на суботу групы моладзі спалілі не менш чым  пяць аўтамабіляў і закідалі камянямі мясцовы паліцэйскі ўчастак. Усяго, паводле звестак паліцыі, машыны ў гэтую ноч  гарэлі ў 12 гарадах Швецыі. Начныя беспарадкі ўспыхнулі ў мінулыя выхадныя ў бедных кварталах Стакгольма - у асноўным у паўночна-заходнім раёне, дзе жывуць імігранты. Напярэдадні з Мальмё і Гётэборга прыбылі падмацаванні для стакгольмскай паліцыі.