Volkswagen са студзеня пачне адклікаць аўтамабілі са старым праграмным забеспячэннем

7 октября 2015

Дызельны скандал: Volkswagen са студзеня пачне адклікаць аўтамабілі са старым праграмным забеспячэннем. Гэта паведаміў новы кіраўнік нямецкага аўтаканцэрна Матыяас Мюлер. Паводле яго слоў, на бартавых камп'ютарах большасці з 11-ці мільёнаў аўтамабіляў і мікрааўтобусаў трэба будзе толькі абнавіць праграмнае забеспячэнне. Пры гэтым на частцы машын трэба таксама ўсталяваць новыя фарсункі і змяніць у маторах каталітычны дапальвальнік выхлапных газаў. Да маніпуляцый з праграмным забеспячэннем аўтамашын, лічыць Матыяс Мюлер, былі датычныя ўсяго некалькіх супрацоўнікаў кампаніі.