Паводле апошняй інфармацыі, параненыя 12 чалавек. Сярод пацярпелых ёсць выпадковыя прахожыя. Агенцтва УНІАН паведаміла, што падчас штурму загінуў адзін чалавек. У Данецкай вобласці працягваецца антытэрарыстычная аперацыя. Раней у горадзе Краматорску дэманстранты захапілі 6 украінскіх бронемашын. Гэты факт пацвердзіла абароннае ведамства краіны. Ва ўсходнія рэгіёны адправіўся выконваючы абавязкі міністра абароны краіны Міхаіл Коваль.














