Вайскоўцы ў Судане захапілі некалькіх міністраў і кіраўніка ўрада, іх павезлі ў невядомым кірунку

25 октября 2021

Дзяржпераварот у Судане. Вайскоўцы захапілі некалькіх міністраў і кіраўніка ўрада. Іх павезлі ў невядомым кірунку. Рух грамадзянскіх асоб па Хартуме абмежаваны. У сталіцы часткова адключаны інтэрнэт, вайскоўцы перакрылі масты. На вуліцы выйшлі сотні пратэстоўцаў. Яны заблакавалі некалькі вуліц, узводзяць барыкады і паляць пакрышкі. 

З моманту мінулай рэвалюцыі ў 2019-м годзе ўлада ў краіне належала пераходнаму ўраду. Няздольнасць стварыць моцную дзяржаўнасць у выніку прывяла да стратэгічных рознагалоссяў паміж палітычнымі партыямі і вайскоўцамі.