Вайскоўцы ЗША тушаць пажары ў заходняй частцы краіны

18 августа 2015

Упершыню за дзевяць  гадоў  вайскоўцы ЗША  тушаць пажары, якія зараз бушуюць у заходняй частцы краіны.  Сфарміраваны 1-шы зводны атрад у складзе 200 радавых  для ўдзелу ў барацьбе з агнём. З пачатку лета ў сямі  заходніх штатах  згарэла больш як 405 тысяч гектараў лесу і хмызняку. Крызісная сітуацыя выклікана   анамальнай засухай. На пачатак  тыдня на тэрыторыі гэтых штатаў зафіксавана 95 буйных пажараў.