Падчас матча мяч трапіў дзяўчынцы ў скронь

18 января 2018

У мужчынскай частцы турніру адбыўся кур'ёзны момант. Першая ракетка свету Рафаэль Надаль падчас матча з аргенцінцам Леанарда Маерам пры падачы трапіў дзяўчынцы ў скронь. Іспанец спачатку ненатуральна пасмяяўся, але пазней прынёс дзяўчынцы выбачэнні.

Як бачым, дзяўчынка аднак не знервавалася, а наадварот, усміхнулася. Надаль абгуляў Маера ў трох сэтах. У наступным крузе іспанец сустрэнецца з баснійцам Дамірам Джумхурам.