Падчас матча Егіпет - Саудаўская Аравія памёр былы трэнер егіпецкага клуба "Замалек"

26 июня 2018

Між тым стала вядома, што падчас матча Егіпет - Саудаўская Аравія памёр былы трэнер егіпецкага клуба "Замалек" Абдрахім Мухамед Негма. Ён каменціраваў гульню сваёй нацыянальнай зборнай для аднаго з мясцовых тэлеканалаў. У нейкі момант у яго здарыўся сардэчны прыступ. Матч паміж зборнымі прайшоў напярэдадні ў Валгаградзе і завяршыўся перамогай саўдзітаў - 2:1.