Падчас эвакуацыі з самалёта ў маскоўскім аэрапорце пацярпелі восем чалавек

19 июля 2019

Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Шарамеццева. На ўзлётна-пасадачнай паласе ў самалёце спрацаваў датчык задымлення. Пасажыраў рэйса ў Ерэван экстранна эвакуіравалі. На борце пачалася паніка і нават ціскатня. Падчас спуску па надзіманых трапах восем чалавек атрымалі траўмы, аднаго прыйшлося адправіць у бальніцу. Пачалося расследаванне. Аэрапорт Шарамеццева зараз працягвае працу ў штатным рэжыме.