Падчас атакі віруса Petya кампанія kabu.com страціла ўсе свае камп’ютары

29 июня 2017

Вірус Petya захоплівае новыя краіны. Японская фінансавая кампанія kabu.com страціла ўсе свае камп’ютары падчас хай-тэк-атакі. Нагадаем, вірус Petya ужо зафіксаваны ў сістэмах 60-ці краін, у тым ліку і некалькіх кампаніях Беларусі. Як заявілі ў Еўрапале, падлічыць колькасць ахвяр пакуль немагчыма. А ў Еўрапарламенце прызналі, што да хакерскіх нападаў у ЕС аказаліся не гатовыя. Паводле звестак тэлеканала CNN, для распаўсюджвання віруса Petya выкарыстоўваліся праграмныя сродкі, распрацаваныя пры падтрымцы Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША.