Пад уладай наймацнейшай за 60 гадоў буры знаходзіцца поўнач Еўропы

6 декабря 2013
Ёсць і першыя ахвяры стыхіі: загінулі мінімум 4 чалавекі. На аўтадарогах - хаос. Ва ўзбярэжных раёнах усё гатова да таго, каб супрацьстаяць магчымай паводцы. Дзясяткі вылетаў адмянілі ў аэрапортах Нідэрландаў, Германіі і Шатландыі. У асобных раёнах гэтых краін таксама не працуе чыгунка. Праз непагадзь закрыўся адзін з самых доўгіх еўрапейскіх мастоў Ойрэсунд, які злучае Данію і Швецыю. Дзясяткі тысяч дамоў засталіся без святла.