Ва ўладзе моцных снегападаў аказаліся краіны Усходняй Еўропы

18 января 2016

У трох раёнах Балгарыі абвешчаны чырвоны - найвышэйшы - узровень небяспекі. Месцамі ападкі не спыняюцца ўжо больш чым суткі. Гурбы намяло да 40 сантыметраў. На дарогах намеці. Больш як 450 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці.

Румынію таксама засыпала снегам. З-за непагадзі зачыненыя чарнаморскія гавані. Разгул стыхіі выклікаў перабоі ў руху цягнікоў. Некалькі дзясяткаў аўтамагістраляў заблакіраваныя. Школы Бухарэста і шэрагу суседніх абласцей адмянілі заняткі.

А ў Харватыі іншая праблема. На краіну абрынуўся ўраган. Парывы ветру месцамі дасягаюць 145 кіламетраў за гадзіну. Прыйшлося на час перакрыць рух па некаторых мастах.