Пад уладай магутнага снежнага цыклону "Зісі" апынулася Масква

2 марта 2016

Тут аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Праз снегапад і дрэнную бачнасць мясцовыя аэрапорты былі змушаныя адмяніць каля 90 авіярэйсаў. Складаная сітуацыя назіраецца і на аўтамагістралях. На дарогах Масквы зафіксаваныя 9-бальныя заторы. Паведамляецца пра некалькі буйных ДТЗ. У адной з аварый загінуў чалавек, яшчэ чацвёра пацярпелі. У сувязі са складаным пагодным становішчам мясцовыя ўлады заклікаюць масквічоў не карыстацца асабістымі аўтамабілямі і скарыстацца грамадскім транспартам.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя