У В'етнаме памёр прэзідэнт краіны Чан Дай Куанг

21 сентября 2018

Сумная навіна прыйшла з В'етнама. Памёр прэзідэнт краіны Чан Дай Куанг. Палітык пайшоў з жыцця ва ўзросце 61 года ў цэнтральным ваенным шпіталі Ханоя. Паведамляецца, што ў бальніцу кіраўнік патрапіў у крытычным стане праз цяжкае захворванне сэрца. Нягледзячы на ўсе высілкі мясцовых і замежных медыкаў, выратаваць яго не атрымалася. Нагадаем, Чан Дай Куанг узначальваў В'етнам з 2016 года і з'яўляўся 10-м прэзідэнтам краіны. Дзе будзе пахаваны лідар і калі адбудзецца цырымонія развітання, пакуль не паведамляецца.