У В'етнаме 7 чалавек сталі ахвярамі апоўзняў з-за працяглых ліўневых дажджоў

25 июня 2018

Людзі загінулі ў горных правінцыях Лай Чау і Ха-Джыянг. Пацярпелі яшчэ 5 чалавек, 12 лічацца прапаўшымі без весткі. Колькасць загінуўшых будзе расці. Верагоднасць таго, што людзі, якія прапалі без весткі, засталіся ў жывых, вельмі малая. У выніку стыхіі пацярпелі дарогі, дамы, пашкоджана большая частка ўраджаю. Агульны эканамічны ўрон ацэньваецца прыкладна ў 500 тысяч долараў.