У Львове завялі крымінальную справу на Міхаіла Саакашвілі

11 сентября 2017

Яна датычыцца незаконнага пераходу мяжы паміж Украінай і Польшчай. Экс-губернатару Адэскай вобласці можа пагражаць да пяці гадоў турмы. Праблемы пачаліся ўчора ў нейтральнай зоне: украінскія пагранічнікі адмовіліся ўпускаць экс-прэзідэнта Грузіі, але Саакашвілі і натоўпу яго прыхільнікаў атрымалася прарваць кардоны і патрапіць на тэрыторыю Украіны.