У французскім Трэбе прайшла жалобная імша па ахвярах пятнічнага тэракта

26 марта 2018
Развітацца з загінуўшымі ў мясцовую царкву прыйшлі некалькі тысяч чалавек. Да супермаркета, у якім адбылася трагедыя, людзі працягваюць несці кветкі і свечкі. Нагадаем, ахвярамі чарады нападаў выхадца з Марока ў Трэбе сталі 4 чалавекі, яшчэ 15 пацярпелі. Адказнасць за напады ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава".