Яго ініцыіравалі левыя партыі на фоне маштабных пратэстаў, якія праходзяць у Пятай рэспубліцы з сярэдзіны лістапада. Нягледзячы на тое што французскі лідар пайшоў на ўступкі "жоўтым камізэлькам" (паабяцаў падняць памер мінімальнай зарплаты і знізіць падаткі), яго папулярнасць у грамадстве імкліва падае. Макрона падтрымліваюць толькі 20 % французаў. Спробы прэзідэнта нармалізаваць сітуацыю ў рэспубліцы поспехам не ўвянчаліся. Да дэманстрацый далучыся і студэнты. Навучэнцы запальваюць фаеры, блакуюць уваходы ў школы, патрабуючы ўнесці папраўкі ў адукацыйныя рэформы.