У французскім Марсэлі невядомы пратараніў два аўтобусныя прыпынкі

21 августа 2017

Чарговы наезд аўтамабіля на людзей у Еўропе: у французскім Марсэлі невядомы пратараніў два аўтобусныя прыпынкі. Адзін чалавек загінуў, адзін пацярпеў. 35-гадовага вадзіцеля атрымалася затрымаць. Сам ён не з Марсэля, а аўтамабіль лічыцца ў вышуку. Як паведамілі ў паліцыі, размова не ідзе пра тэракт. Паводле некаторых звестак, мужчына псіхічна нездаровы. Аднак мясцовая прэса адзначае, што затрыманы раней трапляў у поле зроку праваахоўнікаў, але разведка за ім не сачыла. Зараз доступ да шэрагу раёнаў у Марсэлі зачынены, у тым ліку адзін з асноўных аўтамабільных тунэляў горада.