У Францыю прыйшоў магутны цыклон "Габрыэль"

30 января 2019

Улады стварылі спецыяльны крызісны штаб і на ўсю моц рыхтуюцца да непагадзі. Некаторыя трасы перакрыюць у найбліжэйшы час. Адменены ўсе рэйсы школьных аўтобусаў, каб не ставіць пад небяспеку жыцці дзяцей. Дарослыя ж   масава бяруць адгулы на працы. У аўтамагазінах Парыжа ажыятаж на ланцугі для колаў, зімовыя шыны і шчоткі для ачысткі шкла. Сіноптыкі, зрэшты, не супакойваюць. Згодна з прагнозам, акрамя магутных вятроў, у Францыі чакаецца да 15 сантыметраў снегу.