У Францыі завершаны пошук ахвяр крушэння самалёта А320

5 апреля 2015

Ратавальнікам  удалося  знайсці  фрагменты цел усіх 150-ці загінуўшых. Паводле звестак "Уол стрыт жорнал", за гады да катастрофы Еўракамісія крытыкавала недастатковы кантроль авіяцыйнай сферы. Летась ЕС афіцыйна загадаў Берліну разабрацца з праблемамі.

Акрамя таго, высветлілася, што ўрачы авіякампаніі "Люфтганза" насуперак правілам не інфармавалі Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ФРГ аб дэпрэсіі другога пілота Андрэаса Любіца. Ён падазраецца ў наўмысным знішчэнні самалёта.