У Францыі затрыманы двое падазроных у падрыхтоўцы тэрактаў

29 декабря 2017

21-гадовага маладога чалавека арыштавалі ў Ліёне. А 19-гадовую дзяўчыну - у Парыжы. Яны не былі знаёмыя між сабой, але абое падтрымлівалі сувязь з баевікамі "Ісламскай дзяржавы" праз сацыяльныя сеткі. Юнак рыхтаваўся ўчыніць напад на паліцэйскіх, а дзяўчына - атаку ў правінцыі.

Тым часам паліцыя Нью-Ёрка напярэдадні Новага года пройдзе спецыяльны курс па прадухіленні тэрактаў. 31 снежня на цэнтральных вуліцах Вялікага яблыка і, вядома, на Таймс-сквер збяруцца сотні тысяч чалавек. На фоне тэрактаў у свеце ўлады Нью-Ёрка запэўнілі, што прымуць усе неабходныя меры бяспекі.