У Францыі забастоўкі авіядыспетчараў

22 марта 2016

У аэрапортах Вялікабрытаніі адменены і затрыманы сотні рэйсаў з-за забастоўкі авіядыспетчараў у Францыі. EasyJet адмяніла 145 рэйсаў, найбуйнейшая бюджэтная авіякампанія ў Еўропе Ryanair - больш за дзве сотні. Пасажыраў заклікаюць правяраць час вылету іх рэйсу перад выездам у аэрапорт. Забастоўка ў Францыі звязана са скарачэннем авіядыспетчараў. Забастоўшчыкі патрабуюць палепшыць умовы працы, даць гарантыі занятасці і абнавіць абсталяванне. У аэрапортах "Парыж-Орлі" і "Марсэль" адменена траціна рэйсаў, у Бавэ і Ніцы - 20%.