У Францыі высвятляюць прычыны пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці

16 апреля 2019

Полымя патушылі каля 5 раніцы па мінскім часе. Сімвал Парыжа і адзін з самых вядомых помнікаў у Еўропе загарэўся напярэдадні вечарам. Агонь тушылі 9 гадзін. Катастрофу транслявалі ў прамым эфіры па ўсім свеце. Парыжане збіраліся ў групы і спявалі малітвы ў надзеі, што яны дапамогуць справіцца з агнём.

Падчас надзвычайнага здарэння абваліўся шпіль будынка, гадзіннік, калоны ў нефе і дах сабора. Апорныя канструкцыі не пацярпелі. Агонь не закрануў рэліквіі. Уцалелі вялікія для ўсіх хрысціян святыні - фрагмент цярновага вянка Ісуса Хрыста, частка Крыжа Збавіцеля, туніка святога Людовіка і некалькі карцін. Паводле папярэдніх звестак, пажар справакавалі рамонтныя работы на верхніх узроўнях сабора. Следчыя ўжо дапыталі рабочых. Улады Францыі паабяцалі аднавіць Нотр-Дам. Дапамогу акажа і ЮНЕСКА.