У Францыі ўпершыню заблакіравалі сайты без рашэння суда

17 марта 2015

Сваю работу спынілі адразу 5 інтэрнэт-рэсурсаў, якія, па меркаванні ўлад 5-ай рэспублікі, маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Адзін з вэб-парталаў - інфармацыйны цэнтр Аль-Хайят - абвінавачаны ў падтрымцы "Ісламскай дзяржавы". Адзначым, прымаць рашэнні аб прыпыненні работы сайтаў дазваляюць ураду Францыі пастановы ў законе аб барацьбе з тэрарызмам, прынятыя ў мінулым месяцы.