У Францыі аднавіўся працэс над экс-прэзідэнтам Нікаля Сарказі

25 марта 2018

Яго абвінавачваюць у незаконным атрыманні сродкаў на правядзенне ўласнай перадвыбарнай кампаніі 11 гадоў таму. Зараз следства вывучае самую, бадай, скандальную частку справы. Паводле слоў шэрагу сведак, у 2007-м тады яшчэ кандыдат у прэзідэнты Сарказі атрымаў 50 мільёнаў еўра ад Муамара Кадафі. Што стала з лівійскім лідарам пасля таго, як Сарказі ўзначаліў Пятую рэспубліку, нагадваць, мяркую, не трэба - відэа ёсць у Інтэрнэце. Тоні Блэр - брытанскі прэм'ер пачатку двухтысячных - нядаўна публічна папрасіў прабачэння за ўварванне ў Ірак. Ці папросіць прабачэння Сарказі за Лівію? Будзем чакаць.