У Францыі ўзброены мужчына захапіў у заложнікі дзясяткі наведвальнікаў супермаркета

23 марта 2018

Тэрміновыя навіны прыходзяць з Францыі. Узброены мужчына з крыкамі "Помста за Сірыю!" захапіў у заложнікі дзясяткі наведвальнікаў супермаркета ў горадзе Трэб. Па словах відавочцаў, у зламысніка былі нож, пісталет і гранаты. Паводле розных звестак, загінулі ад аднаго да двух чалавек. Паведамляецца, што раней гэты ж мужчына адкрыў агонь па спецназаўцах, якія рабілі прабежку. Паранены адзін чалавек. Стралок таксама заявіў аб дачыненні да групоўкі "Ісламская дзяржава". Паводле звестак мясцовых уладаў, паліцыя праводзіць спецаперацыю, раён ачэплены. На месца здарэння выехаў кіраўнік МУС Францыі.

І як толькі што паведамілі, заложнікі вызвалены. У будынку застаюцца злачынец і паліцэйскі. Падрабязнасці ў наступных выпусках.