У Францыі трэці дзень бастуюць чыгуначнікі

13 июня 2014

На тыдні стачка прывяла да сапраўднага транспартнага калапсу. Даўжыня затораў на трасах пад Парыжам вымяралася сотнямі кіламетраў. Чыгуначнікі не згодныя з планамі Міністэрства транспарту стварыць адзіны холдынг на базе дзвюх кампаній, адна з якіх дагэтуль ажыццяўляла перавозку пасажыраў, а другая адказвала за інфраструктуру чыгунак. Такім чынам Парыж плануе справіцца з даўгамі, якія перавышаюць 30 мільярдаў еўра.