У Францыі звыш 7 тысяч чалавек былі вымушаныя правесці мінулую ноч у вагонах электрацягнікоў і на станцыях. Прычынай інцыдэнту стаў камп'ютарны збой. Электроніка буйнога стрэлачнага вузла на лініі Парыж - Бардо перастала працаваць. 13-ці саставам прыйшлося чакаць выпраўлення памылкі ў сістэме. Рух трох хуткасных цягнікоў і зусім быў адменены. Спецыялісты адзначаюць: гэта першая адмова тэхнікі такога маштабу ў гісторыі французскай чыгункі.
У Францыі 7 тысяч чалавек былі вымушаныя правесці ноч у вагонах электрацягнікоў
28 мая 2016













