У Францыі страляюць па людзях

5 октября 2013

3 чалавекі параненыя ў выніку перастрэлкі каля мячэці горада Вілье-ле-Бель. Гэта за 30 кіламетраў ад Парыжа. Двое знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Медыкі пакуль не могуць сказаць, ці выжывуць яны. Матывы злачынства невядомыя. У паліцыі называюць справу даволі туманнай. Паведамляецца, што злачынец быў адзін. Ён чатыры разы выстраліў па трох мужчынах, якія пасля малітвы накіроўваліся да аўтамабіля.