Літаральна 20 хвілін таму ў Францыі стартаваў апошні і самы яркі этап прэзідэнцкай гонкі - тэледэбаты. Удзельнічаюць адразу ўсе 11 кандыдатаў. Кожнаму дадзена 15 хвілін эфірнага часу. Першая сустрэча ў такім фармаце адбылася 4 красавіка.
Яе паглядзелі больш як 6 мільёнаў тэлегледачоў. Нагадаем, выбары прэзідэнта Францыі пройдуць у гэтую нядзелю - 23 красавіка. МУС Пятай рэспублікі задзейнічае 50 тысяч паліцэйскіх і вайскоўцаў. Пры гэтым колькасць выбарчых участкаў у краіне - каля 67 тысяч. У сувязі з гэтым мэрыя Ніцы вырашыла самастойна накіраваць да ўчасткаў падмацаванне. Адзначым, увага да бяспекі ў Францыі зараз асаблівая. У аднаго з затрыманых раней у Марсэлі радыкалаў сярод рэчаў знайшлі газету з фота аднаго з кандыдатаў - Франсуа Фіёна.